Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
10
апр 2014

Каля Брэсцкай крэпасці за чыгуначным музеем раскапалі катлаван з жалезнай рудой

У Брестской крепости раскопали котлован с железной рудой - фото

 

Яўген БЯЛАСІН, «Брестский курьер»

Катлаван раскапалі каля Брэсцкай крэпасці, за чыгуначным музеем насупраць ЦЭЦ. Там раней была станцыя перавалкі сыпучых грузаў, у тым ліку і ўранавай руды.

Россыпы грунту насамрэч рудога колеру. Ён цягнецца ўжо метраў дваццаць - адразу пасля музея выкопваўся чысты жвір. Рабочыя не выказвалі асаблівага піетэту да рудой зямліцы.

 

У Брестской крепости раскопали котлован с железной рудой - фото

 

 “Ад лёсу нікуды не дзенешся, чаго там пра жонку думаць: гадоў мне і так шмат”, - пракаментаваў сівы мужчына ў спяцоўцы. Пазней ён патлумачыў, што да катлавана прыязджалі спецыялісты і нешта мералі (“нібыта ў рамках нормы радыяцыя, а руду прызналі жалезнай”).

Што замерылі, добра, бо пра гэтае месца шмат пісалася раней, калі адсюль тысячы кубаметраў грунту вывезлі, бо ён “свяціўся” і прапусціў радыяцыю амаль да самай грунтавой вады. Пахавалі той грунт у могільніку каля вёскі Струга Маларыцкага раёна. Наколькі кажуць людзі і сведчаць дакументы, адбывалася гэта без захавання належных нормаў, але там ужо крыху іншая гісторыя.

Што руда - цяжкая, пацвердзілася ў маёй прысутнасці: пласт руды адваліўся ад сцяны і літаральна прыхлопнуў пластмасавую тоўстую трубу, а тая рэпнула з гукам стрэлу.

 

У Брестской крепости раскопали котлован с железной рудой - фото

 

А раптам гэтая руда залатая, ці якія яшчэ ёсць металы? Таму паехаў уздакладніў у спецыялістаў. Галоўны санітарны ўрач Брэста Генадзь Радчанка пацвердзіў: так, замеры праводзілі ягоныя падначаленыя, і радыяцыя не перавышае норму. Рассыпаная руда, відаць, сапраўды жалезная. 

Россыпы знаходзяцца на месцы Алеі савецка-афганскага сяброўства (ёсць нават і такое ў Брэсце - як напісана на таблічцы, прымацаванай да валуна, заклалі яе ў 1986-м годзе). Знаходзіцца руда месцамі адразу пад паверхняй. І экскаватара не трэба -- саўгануў нагой, і вывернеш. І дзякуй Богу, што не ўранавая.