Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
18
авг 2014

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі пайшоў аварыйнымі ямамі

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі. Таксама яго вырубаюць дзеля новага вадавода. Гэтыя дзівосы адбываюцца на вуліцы Маскоўскай, на адрэзку ад скрыжавання з Піянерскай да Кобрынскага моста. Пра  латкі на новым асфальце на адрэзку ад “Кароны” да скрыжавання з Піянерскай TOMIN.BY ужо паведамляў.

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

Цяпер праз зусім кароткі час, нейкі тыдзень,  нядбайнасць ямамі і купінамі пачала вылазіць з боку Кобрынскага моста.

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

Адразу за з’ездам з вуліцы Піянерскай у бок моста на крайняй правай паласе кіроўцы аб’язджаюць люк ліўнёўкі. 

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

Збоку ад яго пасярэдзіне паласы прасела зямля, і асфальт апусціўся, утварыўшы круглую яму.  Пасля дажджу вада нацякае ў яе і ў гіганцкую 30-метровую прасадку з правага боку паласы пры бардзюры. Сцекчы вада не можа – так пакладзены асфальт.

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

Відавочна, што пакрыццё тут хутка будзе разбітае мікрагідраўдарамі  ад кантакту колаў транспарту і стаячай вады. Дарэчы, такі лёс напаткаў і многія бетонныя асвятляльныя слупы, насупраць якіх на дарозе збіраецца вада. Прыглядзіцеся ўважліва – на такіх слупах бетон знізу вымыты, і ўвесь гэты цяжар трымаецца выключна на голай арматуры.

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

На гэтым сама ўчастку пасля ўкладкі асфальту распачалі рэмонт вадаводаў. Аварыйны вузел, які часта раскопвалі раней, месціцца насупраць офіса “Беларусбанка” з боку электрамеханічнага завода.

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

Пакуль што ў трох месцах парушылі новы асфальт на тратуарах: раскапалі канавы з боку новых будынкаў Кіеўкі.

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

Перад прыпынкам “Зялёная” аўто на адрамантаванай  правай крайняй паласе прымаюць улева. Тут утварылася купіна вышынёй каля 5 см, а перад светлафорам абазначылася ладная каляіна. Перад скрыжаваннем з вуліцай Сікорскага асфальт няроўны, і вада стаіць справа пры бардзюры.

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

Нагадаем,  на сёння ў Рэспубліцы Беларусь аварыйнымі лічацца паглыбленні ў пакрыцці дарог не менш за 5 сантыметраў.

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

Гэта вышыня запалкавай каробкі. Гэта значыць, што пры аварыі вы можаце звяртацца ў суд і разлічваць на задавальненне іску. 

 

У Брэсце новы асфальт на цэнтральнай аўтамагістралі горада пайшоў аварыйнымі ямамі - фота

 

У Брэсце зноў рамантуюць вуліцу Маскоўскую. Пасля рамонту