У Брэсце на вуліцы Гогаля паставілі вусатага афіцыянта з бронзы.
Афіцыянт падае не толькі чай, але і святло з настольнай лямпы і ліхтара. І падпісаны на таблічцы, якая нагадвае форму сімвала дзяржавы Ізраіль.
Афіцыянт хавае вусны ў вусы.
Афіцыянт-яўрэй (версія) ахоўвае 29-ы імянны ліхтар-скульптуру на вуліцы Гогаля.
Ён размясціўся ў некалькіх дзясятках метраў ад скрыжавання з бульварам Касманаўтаў, непадалёку ад мясакамбінатаўскай, правафлангавай ліхтарні.
Мнение о фонарях на Гоголя в Бресте
Што ж, варта канстатаваць: вуліца Гогаля за які год ператварылася ў нейкі стракаты збор даволі вычварных, зрэдку толькі дызайнерскіх формаў.
Рэшта, як мінімум, пужаюць бухматасцю, наляпістасцю і агрэсіўнай ералашнасцю жалеза, аб якое не дай Бог зачапіцца едучы на веліку. Парвешся ўшчэнт.
Мне асабіста даспадобы хіба ліхтар мабільнага аператара life (хоць сам аператар несімпатычны, бо ў офісе адмовіліся даць беларускі бланк на падключэнне).
Новы ліхтар пастаўлены фірмай “Белстрой”. Назоў чытаем на штатнай гранітнай дошцы, выкананай чамусьці ў выглядзе ...зоркі Давіда! Праўда, нясмелай такой. Пяць рагоў штатныя гранітныя, а шосты, дастаўлены знізу, – з брукаванкі.
Барыс Мендзелевіч Брук, актывіст яўрэйскага таварыства “Бріск”. Дзяржаўны сцяг Ізраіля.
Асабліва рэзка быў бачны шасціконцы сімвал няроднага краю зімой, калі выпаў снег.
У чым праблема
Я не тое што катэгарычна супраць менавіта зоркі Давіда. Проста хочацца, каб было зразумела.
Вось стаіць з нядаўняга часу перад будынкам абласнога тэлебачання помнік Менахему Бегіну. Пляцык вакол яго выкананы акурат у форме шасціканцовіка. Якія могуць быць пытанні? Ніякіх.
Вісіць на былой ешыве побач, дзе ён вучыўся, вянок з зоркай Давіда на ім – усё да месца.
А тут – неяк мне не верыцца, што УСЕ фірмы, якія паставілі ліхтары, маюць дачыненне да яўрэйства як з’явы або папросту належаць яўрэям-дзяржаўнікам.
У Брэсце адкрылі бюст Менахему Бегіну
Заўважу, што ёсць адна рыса, якая схіляе да думкі, што ўсё ж усе ўладальнікі ліхтароў абазначылі сваю грамадскую прыналежнасць або прыхільнасць. Два ці тры ліхтары з 29-ці маюць таблічкі ў выглядзе ушчэрбнай зоркі Давіда (адсутны ніжні ражок).
Сярод іх і надта складаны гарвыканкамаўскі ліхтар (гэта там, дзе Хама з “Вія” моліцца, укленчыўшы і нізка схілены, перад пюпітрам, а на ім трэбнік і свечка).
На таблічцы красуецца сімвал горада – напяты лук і страла. Згадзіцеся, каб сімвал горада дый быў выгравіраваны на дзяржаўным як-ніяк сімвале іншай краіны – гэта ўжо дакладная пліткава-мазаічная шызафрэнія была б.
Як можна разумець
А ці не тая самая тут сітуацыя, як з плотам? Напісана ххх, але ж ніхто не верыць... Адказ адзін: “Дык гэта ж плот!”
Падумаўшы, я вырашыў, што не тая самая. І выправіўся на пошукі аўтара, – каб ён раскрыў аўтарскую задуму.
Аўтара ў студыю!
Сустрэўся мне на гэтым шляху, тут сама, на алейцы, паважаны мною Барыс Мендзелевіч Брук, актывіст яўрэйскага Таварыства “Бріск”. “Ага”, – кажа, – “звярнуў увагу і я на гэтыя таблічкі. Набліжана да дзяржаўнага сімвалу. Але ад нас гэта не сыходзіла, – дакладна”.
Пайшоў у гарвыканкам. Кіраўнік аддзелу горадабудаўніцтва і архітэктуры Алег Ляшук адразу адмежаваўся: “Не мы рабілі. Эскіз належыць “Горсвятлу”.
У “Горсвятле” галоўны інжынер Юрый Рыжанкоў прызнаў, што яго сябры-землякі з Расіі, калі прыязджалі гасцяваць, распазналі-такі таксама “нярускі” сымболь. “Да они назавтра уже и забыли. Погуляли, отдохнули, – остались очень довольны. Ну, получилось так. Из ста один заметит, стоит ли заострять”, - кажа ён.
Мне падумалася, што рускія землякі галоўнага інжынера няйначай звярнулі ўвагу на сімвалізм гранітнай дошкі там, дзе з ліхтара на яе шалёна наязджае тройка коней, а над іх храпамі, адно што без “пузыра гаварэння”, выстрэльвае фраза: “КАКОЙ РУССКИЙ НЕ ЛЮБИТ БЫСТРОЙ ЕЗДЫ!”
Мяркую, што горад павінен мець свой нехаатычны, прадуманы выгляд, а для гэтага трэба, каб справу арганізацыі гарадскога асяроддзя вялі прафесіяналы.
Гаспадар кабінета адчувае гэта і здаецца: “Мы рабілі. Уладзімір Іванавіч Пархац. Спачатку хацелі прамакутныя таблічкі рабіць, а потым ... выйшлі гэтыя. Ліхтары, дошкі з надпісамі – гэта яго ідэя. Ён ёю гарэў проста. З ім можаце пагаварыць. Але ён чалавек ...своеасаблівы.”
А ў гэтым прасякаецца густ.
Тут, як на дзіва, дзверы кабінета адчыняюцца, заходзяць двое, і апошні самавіты мужчына апынаецца... Уладзімірам Пархацам.
Даведаўшыся, што “опять про таблички”, Уладзімір Іванавіч нервова адпрэчваецца: – “Гэта Вам да Ляшука”. Кажу, што толькі што адтуль, і паказалі на “Горсвятло”.
Чалавек адмаўляецца казаць больш хоць што, заварочваецца і сыходзіць.
А таблічкі застаюцца, і, як бачым, прырастаюць у колькасці.
P.S. TOMIN.BY: па задумцы Брэсцкага гарвыканкама таблічка з надпiсам ciмвалiзуе ўваход у мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой”.